»МЫ КЛАПОЦІМСЯ АБ МЫЦЦI ВАШАГА ПОСУДУ!«

Вас вітае Winterhalter, эксперты па мыццi посуду. Сямейная кампанія, цяпер ужо ў трэцім пакаленні. Брэнд Winterhalter — гэта сінонім прафесійных рашэнняў у сферы камерцыйнага мыцця посуду. Сінонім якасцi i надзейнасцi. Кліенты ва ўсім свеце цэняць нас як надзейнага партнёра. Чым мы можам быць вам карысныя?

Вас вітае Winterhalter, эксперты па мыццi посуду

ЧЫСТАЕ МЫЦЦЁ. ЗАЎЖДЫ.

Амбіцыйная мэта. Менавіта гэта аб'ядноўвае Winterhalter з кліентамі. Нам не цiкава проста прадаць вам посудамыйную машыну. Кліенты прыходзяць да нас у пошуке прафесійнага рашэння, якое будзе адпавядаць іх асаблівым патрабаванням. Надзейнага і эканамічнага рашэння. Ніводны асобны прадукт не можа забяспечыць гэтага. Толькі поўная сістэма, якая складаецца з посудамыйнай машыны, сістэмы водаачысткі, хімічных сродкаў і адрпаведных прыналежнасцяў, дапаможа дасягнуць пастаўленую мэту ў спалучэнні з прафесійным кансультаваннем, дакладным планаваннем і першакласным абслугоўваннем.

Вы падзяляеце гэта меркаванне?
Сардэчна запрашаем у «Winterhalter Беларусь»!

Кампанiя «Winterhalter Беларусь» была заснавана для таго, каб максымальна адпавядаць спецыфічным патрабаванням беларускага рынку і як мага лепш разумець нашых клiентаў. Дзякуючы нашым спецыялістам па мыццi посуду, службе падтрымкі пакупнікоў і партнёрскай сетцы, мы можам падтрымаць вас ва ўсіх аспектах камерцыйнага мыцця посуду. А таксама паказаць вам перавагі прафесійных рашэнняў ад Winterhalter.


ПАРАДЫ


У вас ёсць пытанні аб нашых прадуктах, варыянтах аплаты ці гігіене? Вам патрэбна падтрымка ў планаванні кухні або арганізацыі мыцця? Нашы спецыялісты па мыцці посуду заўсёды гатовыя даць вам параду і аказаць практычную дапамогу.

Форма звароту

ПОЎНАЯ СТРАТЭГІЯ СІСТЭМЫ МЫЦЦЯ.

Посудамыйныя машыны, якiя адпавядаюць найвышэйшым стандартам якасці, зроблены ў Германіі і Швейцарыі. Хімічныя сродкі, распрацаваныя спецыяльна для ўжывання ў нашай уласнай лабараторыі. Разнастайныя прылады для водаачысткі. І адпаведныя прыналежнасці для аптымальнага працоўнага цыкла. Усё гэта — кампанiя Winterhalter. Як спецыялісты па мыцці посуду мы маем ўласныя стандарты: кожны кампанент, які ўдзельнічае ў працэсы мыцця, павінен забяспечваць максімальную прадукцыйнасць. І ўсе кампаненты павінны ўзаемадзейнічаць для дасягнення аптымальнага выніку. Сардэчна запрашаем паспрабаваць поўную сістэму Winterhalter!

ПОСУДАМЫЙНЫЯ МАШЫНЫ

Для чысціні і гігіены найвышэйшага стандарту: убудаваныя посудамыйныя машыны, посудамыйныя машыны с мабiльнымi стэндамi, посудамыйныя машыны для сталовых прыбораў i канвеерныя посудамыйныя машыны для розных абласцей і сфер выкарыстання. Высокая якасць i абсалютная надзейнасць.

Winterhalter warewashers for the professional kitchen

СІСТЭМА ВОДААЧЫСТКІ

Для бліскучых вынікаў мыцця і эфектыўнай аховы машыны: правiльная водаачыстка. Сістэма водаачысткі ўбудаваная ў машыну або прадстаўлена знешняй прыладай.

МЫЙНЫЯ СРОДКІ

Для выдатных вынікаў мыцця: сродкi для мыцця i апалосквання посуду з шырокім спектрам выкарыстання. Высокая эфектыўнасць i эканамічнасць.

МЫЙНЫЯ СТЭНДЫ

Для выдатных вынікаў мыцця і аптымальнага высушвання: адпаведныя стэнды для мыцця, вырабленыя на заказ.

Мы не проста прадаём посудамыйныя машыны з вялікім наборам тэхнiчных характарыстык. Мы заўсёды прапаноўваем сістэму для атрымання ўльтрачыстага посуду і бліскучых шклянак.

Ralph Winterhalter, Генеральны дырэктар Winterhalter Group


Ваш спецыяліст па посудамыйных машынах для індустрыі грамадскага харчавання

Winterhalter Germany Building

Winterhalter Gastronom EAEU countries

Ulitsa 1905 Goda, 10Ab1, 
123022 Moscow
Russia

Tel.: +7 917 502 1717 (продажи / sales)
Tel.: +7 985 195 0390 (сервис / service)
Fax: +7 499 971 1107

[email protected]
[email protected]
www.winterhalter.by